IMG_5287
АСАВЕЦ 2014

Сезон быў мокрым, але цікавым.

Вады на пачатку было столькі, што яна перакрывала закансерваваны раскоп. Таму былі вымушаныя пачаць даследаваць новыя квадраты і чакаць сонца. У рэшце рэшт дачакаліся, але ў асноўнага раскопа здолелі раскапаць толькі 1 пласт.  Засталося яшчэ 3-4 пласты.

Валанцёры былі, як заўжды, на вышыні. Прыяжджалі таксама калегі-археолагі з Літвы Елена Пранцкенайтэ і Рокас Краняўскас, якія правялі кароткае падводнае даследаванне-агляд падводнай часткі паселішча Крывіна 3.

І асобны дзякуй Віталю Садоўскаму за нашую надзею – бензагенератар, “які асушае помпай раскоп”! 🙂

Фотасправаздача з экспедыцыі ніжэй:

Translate »