Асавец 2015
- Галоўная
- Фотаальбом
- Асавец 2015
Невялікая фотасправаздача экспедыцыі 2015 года, калі мы нарэшце УБАЧЫЛІ МАЦЯРЫК у “вялікім” раскопе. Аграмадністы дзякуй усім удзельнікам, які знайшлі час, жаданне і мажлівасці далучыцца! Было вельмі класна і па-хатняму ўтульна разам з вамі. Спадзяемся на наступныя сустрэчы 🙂
І ўласна фатаздымкі. Пачнем з раскопак…
І крыху таго, што ў ім было (так, крыху-крыху-крыху ):
А вось так выглядала дарога да раскопа...
Крыху нашага лагера. Home, sweat home! Дарэчы, сёлета ў нас было крыху тэхналагічнай рэвалюцыі – вы толькі звярніце ўвагу, на чым мы гатавалі есці! А які быў аўтапарк!!! Ды і начальства, нарэшце, завітала.
І ўласна прырода нашага Крывінскага тарфяніка, якая, як звычайна, цешыла сваім хараством! Праўда, цеплыня некуды была падзявалася, але апошнія дні з +30ºпаказалі, што +18º усё ж не такая і благая тэмпература для працы.